23 лістапада адбудзецца Talaka.Party па прынцыпе «Хто Талакой працуе, той Талакой і адпачывае!».
Вечарынка ў стылі «талака» — гэта калі кожны ўдзельнік робіць свой пасільны ўнёсак ў праграму забаваў, прыносіць прысмакі і ў выніку атрымоўваецца.
Музыка:
- гурт ili-ili;
- гурт «Нельга Забыць»;
- гурт «Сон-трава»;
- Bel Metal;
- Dj Korney (tropicana bass);
- перфоманс тэатра лялек «Дом сонца» i музычнага праекта Lumiere Tales.
Прысмакі:
- дэгустацыя натуральнага хлеба;
- кава, гарбата;
- пернікі і пячэнькі;
- б/а напоі.
Навучанне:
- роспіс пернікаў;
- стварэнне артбукаў;
- стварэнне лялек для перфоманса;
- майстар-клас па відэа-прадакшану.
Забавы:
- настольны футбол;
- латарэя;
- фокусы;
- настольныя гульні;
- знаёмствы з камандамі праектаў і заснавальнікамі Talaka.by;
- нэтворкінг.
Вы таксама можаце ўнесці свае прапановы і забавы ў будучую вечарынку!
Уваход вольны, але з магчымасцю стаць краўдфандынг-спонсарам 🙂