У 2013 годзе кожны тыдзень у нашай краіне з’яўляўся новы незнаёмы наркотык. Спайсы праніклі ў школы, каледжы і ВНУ. Хочаш навучыцца рабіць яркую сацыяльную рэкламу?
Прыходзь на воркшоп AD.NAK! супраць DRUGS, атрымай бясплатны майстар-клас ад найлепшых экспертаў краіны Васіля Андрэева, Віталя Дзегцярова, Святаслава Семяніцкага!
Калі: 7-8 чэрвеня.
Дзе: Studio67 (г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 7).
Каму: маркетолагі, дызайнеры, арт-дырэктары, крэатыўшчыкі, капірайтары. У тым ліку студэнты.
Навошта: Велізарны плюс у карму, веды ад крутых рэкламістаў. Рэклама-пераможца з’явіцца на білбордах Мінска!